Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

В память о Великой Победе

Дата: 21 января 2017 в 18:13, Обновлено 2 мая 2017 в 19:20
Автор: Тишук Г. С.

Праз тэрыторыю Адэльска і навакольных вёсак за ўсю гісторыю іх існавання прайшло немала войнаў. Захаваліся звесткі, што на тэрыторыі Адэльскай парафіі існавала шмат «ваенных» могілак, амаль ў кожнай вёсцы. Але як падкрэсліваецца ў дакументах 1782 года, на іх не вядуцца пахаванні ўжо з незапамятных часоў.

У сярэдзіне XVII стагоддзя Адэльск і наваколле сталі тэрыторыяй, праз якую прайшла вялікая колькасць войск літоўскіх, каронных (Рэчы Паспалітай), маскоўскіх. Гэта нанесла Адэльску і яго аколіцам вялікія зруйнаванні і страты, ў выніку чаго бліжэйшыя землі эканоміі, якія пастрадалі ад войн XVII стагоддзя, былі заселены татарамі (вёскі Багонікі, Драве, Малявічы).

Пад час Першай сусветнай вайны Адэльск адным з першых аказаўся акупаваным кайзераўскімі войскамі. У раёне Гродна і павета гаспадарылі войскі 12-й германскай арміі. Больш за 4 гады акупанты рабавалі і эксплуатавалі насельніціва тэрыторыі.

Другая сусветная вайна, якая пачалася 2 верасня 1939 года, назаўсёды захавалася ў памяці жыхароў Адэльска. Больш за 20 рэзервістаў і служачых на сапраўднай службе ў польскай арміі папалі на нямецка-польскі фронт. Па рознаму склаліся іх лёсы. Некаторыя загінулі, іншыя былі ранены ці прапалі без вестак, частка вярнулася ў родныя мясціны. Аддалі сваё жыццё на палях баёў Мечаслаў Будрэвіч, Францішак Куклік, Антон Локіць, Іосіф Куклік, Антон Рудкоўскі. Пад час абароны порта ў Гданьску Нікадзім Пелудзь быў цяжка ранены і застаўся інвалідам.

Гітлераўская акупацыя прынесла насельніцтву мястэчка трагедыю. На аснове падазрэння ў сувязях з партызанамі гітлераўцы расстралялі жыхара вёскі Скраблякі Яна Алізаровіча. На работы ў Германію былі вывезены Валерыян Навацкі, Амелія Кандрусевіч, Вераніка Будрэвіч, Галіна Галамбеўская, Барцевіч Марына. Віктара Шанцілу расстралялі толькі за тое, што ён працівіўся вывазу сваіх дзяцей ў Германію.

Шмат жыхароў мястэчка ваявалі на розных франтах. У радах дывізіі імя Тадэуша Касцюшкі ваявалі Вацлаў Пясецкі, Францішэк Шанціла, Віктар Пяткоўскі. Загінулі Казімір Мілаховіч, Іосіф Ярашэвіч, Іосіф Ленартовіч. Прапаў без вестак Антоній Кандрусевіч. Нікадзім Барцэвіч застаўся інвалідам.

Вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыйшло толькі ў ліпене 1944 года. Пасля адыходу немцаў была намечана часовая дзяржаўная мяжа. Шмат вёсак, якія ўваходзілі ў склад Адэльскай парафіі апынуліся на беларускім баку: Уснаж, Номікі, Зубрыца, Войнувцы, а таксама шэраг вёсак Сакольскага павета. Пазней дзяржаўная мяжа, згодна з падпісаным пагадненнем павінна была праходзіць ўздоўж лініі Керзона, ці ў 2 км на ўсход ад Адэльска, недалёка ад вёскі Плебанаўцы. У выніку Адэльск быў адрэзаны ад большай часткі сваёй парафіі, частка пахатных зямель, якімі валодалі жыхары Адэльска апынуліся за мяжой, тое ж самае адбылося са сваякамі. Існуе неафіцыйная версія, што здарылася гэта, таму што ў Адэльску быў камены будынак былой гміны, ў якой збіраліся размясціць штаб пагранічных войск.

Аўстрыйскія жаўнеры, Адэльск, вул. Крынская

Адэльск, 1941 год

Загінуўшые і прапаўшія без вестак пад час другой сусветнай вайны жыхаы вёскі Адэльск

Барцэвіч Кацярына, загінула ў 1941 у час бамбёжкі.

Башко Франц Ігнатавіч, схоплены фашыстамі, далейшы лёс не вядомы.

Будроўская Марыя Міхайлаўна, загінула ў 1941 у час бамбёжкі.

Будрэвіч Вікенцій Пятровіч, загінуў у 1944 у в. Лікоўка.

Будрэвіч Іосіф Францавіч, схоплены фашыстамі, далейшы лёс не вядомы.

Будрэвіч Казіміра, загінула ў 1941 у час бамбёжкі.

Звяржэвіч Франц Іосіфавіч, загінуў ў 1941 у час бамбёжкі.

Звяржэвіч Юзаф Антонавіч, загінуў ў 1941 у час бамбёжкі.

Іодэль Марыя Дамінікаўна, загінула ў 1941 у час бамбёжкі.

Кандрусевіч Франс Антонавіч, загінуў ў 1941 у час бамбёжкі.

Ланкевіч Юзэфа Іосіфаўна, загінула ў 1941 у час бамбёжкі.

Троцкая Магдалена, загінула ў 1941 у час бамбёжкі

 Брацкая магіла воінаў 27 стралковай дывізіі 3-яй арміі, якія загінулі ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 24-26 чэрвеня 1941 года, размяшчаецца ў лесе на адлегласці 3 км на поўдзень ад вёскі Грэбені Адэльскага сельскага Савета.

Доўгі час магіла салдат была невядома. Група «Поиск 3-й армии», якая дзейнічала пры Адэльскай СШ, правадзіла пошук воінаў 3-яй арміі і збірала ўспаміны аб першых баях Вялікай Айчынай Вайны. Жыхары вёскі Грэбені, сведкі тых далёкіх падзей, расказалі ўдзельнікам групы аб тым, што пасля першых баёў жыхары вёскі пахавалі загінуўшых воінаў у брацкай магіле і прыблізна паказалі месца пахавання.

31 мая – 1 чэрвеня 1988 года на месцы, дзе, як лічылася, знаходзіцца брацкая магіла былі праведзены археалагічныя раскопкі з мэтай устанавіць сапраўднасць факта пахавання салдат у чэрвені 1941 года.

Камісія на аснове знойдзеных прадметаў пастанавіла, што ў даннай магіле сапраўды пахаваны савецкія воіны. На глыбіні 1,5 метра былі знойдзены астанкі васьмі чалавек, а таксама чатыры каскі савецкіх салдат, тры гранаты і патроны, чатыры манеты перадваеннага выпуску, адна эмблема (трохкутнік), шэўрон (нарукаўная нашыўка), пражкі і карабіны ад афіцэрскага планшэта.

Каскі і іншыя прадметы былі перададзены ў школьны музей, а астанкі загінуўшых воінаў пахаваны на тым жа месцы.

Мы не ведаем імён загінуўшых, ёсць толькі ўспаміны аб васьмі байцах, якія трымалі абарону каля вёскі Грэбені. Па словам былога камандзіра гарматы 27 стралковай дывізіі В. Барадзіна, разлік гарматы ў складзе васьмі байцоў заняў абарону на склоне ўзвышша. З правага боку праходзіла шаша, недалёка была і вёска. У гэтым разліку гарматы былі старэйшы лейтэнант Вашын, сяржанты Фёдар Кышкін, В. Барадзін, радавы Калесаў і Углумбекаў.

В. Барадзіну было даручана перадаць прыказ аб адступленні за раку Свіслач другім часткам. Ён пакінуў размяшчэнне сваёй батарэі і сваіх таварышаў, разумеючы, што калі вернецца, іх ўжо не будзе.

Магчыма, гэта менавіта тыя байцы, магіла якіх была знойдзена ў лесе каля в. Грэбені. Пры перазахаванні была знойдзена лыжка з выцарапаным прозвішчам Углумбекаў.

Зараз на месцы пахавання стаіць помнік байцам, ўзведзены агульнымі намаганнямі сельскага Савета, СВК «Пагранічны», мясцовых жыхароў. Даглядаюць за магілай вучні Адэльскай школы. Рэчы, знойдзеныя пры раскопках, захоўваюцца ў школьным музеі, ім прысвечана цэлая экспазіцыя.

Здравствуй, Солдат!

Пишем тебе мы, дети 21 века. Сегодня в солнечный весенний день, когда возрождается всё живое вокруг, мы вспоминаем тебя, может быть, совсем ещё юного, а может, умудрённого жизнью человека, отдавшего жизнь за это наше радостное безмятежное утро. Ты не смог увидеть салют Великой Победы, не успел испытать радость того великого дня  9 Мая, когда была побеждена грозная и жестокая вражеская сила. Но ты сделал всё, чтобы эта Победа наступила.

Ты ушёл в войну, оставив своих детей и родных на долгих четыре года. Ты терял друзей, терпел тяготы войны и сражался… Сражался за своих детей, а значит и за нас, твоих потомков. Это благодаря тебе, мы родились и выросли. Это благодаря тебе, мы учимся в просторной и светлой школе, радуемся своей семье и мирному небу над головой. Это благодаря тебе, мы можем наслаждаться жизнью. И мы постараемся прожить её так, чтобы тебе не было стыдно за нас.

Мы постараемся сохранить мир на нашей израненной земле, которую  так беззаветно любил и ты. И где бы ты ни нашёл  свой покой:  в братской могиле или в небольшом тихом захоронении, мы всегда будем помнить тебя, солдат, и постараемся сберечь всё то, что ты подарил нам,  отдав самое драгоценное, что у тебя было - твою жизнь. Низко кланяемся тебе, твои внуки, правнуки и  праправнуки.  

Учащиеся и педагоги ГУО «УПК ясли-сад-средняя школа агр. Одельск »

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.