Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВІРТУАЛЬНАЯ ШКОЛА ІНСТЫТУТА ПАПОЎНІЛАСЯ ЎРОКАМІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Дата: 22 апреля 2020 в 12:03
165 просмотров

Изображение

По материалам сайта ГрОИРО

Вядома, што Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі праводзіцца вялікая праца па арганізацыі аддаленага навучання вучняў: створаны партал з відэаўрокамі ад лепшых педагогаў, забяспечваецца даступнасць інфармацыі на інтэрнэт-платформах. Цяпер на партале з’явіліся ўрокі і на беларускай мове, што значна палегчыць працу настаўнікаў беларускамоўных школ па арганізацыі аддаленага навучання.

У віртуальнай школе, якая нядаўна была створана інстытутам, сабраны матэрыял для навучання па ўсіх школьных прадметах з 5 па 11 клас. Гэта і відеэаўрокі, і тэсты для самакантролю. Хутка будуць прапанаваны тэсты для тэматычнага кантролю па вывучаных тэмах або раздзелах. Уся гэтая інфармацыя была сабрана дзякуючы аператыўнай працы лепшых педагогаў Гродзенскага рэгіёна і ўзгоднена метадыстамі інстытута.

Сёння віртуальная школа карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод педагагічнай грамадскасці і вучняў усёй вобласці. Колькасць наведванняў партала расце з кожным днём, бо інфармацыя, якая ў ім адлюстравана становіцца добрай дапамогай пры арганізацыі і правядзенні аддаленнага навучання, а зараз – яшчэ і для беларускамоўных школ.

ГрОИРО

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.