Прозвішча, імя вучня |
|
Школа |
|
Прозвішча, імя настаўніка |
Заданні І тура
завочнай школы “Разумнікі і разумніцы”
па беларускай мове і літаратуры
2022-2023 навучальны год
8 клас
Комплексная работа
Заданне |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго: |
Макс.балы |
6 |
6 |
6 |
6 |
5 |
6 |
2 |
6 |
3 |
4 |
50 |
Атрыманыя балы |
Заданне 1. Запішыце словы, якія вымаўляюцца наступным чынам:
- [чэ́ск’і ] -
- [сус’э́цтва ] -
- [й’а́с’эн’ ] -
- [аццадз’і́ц’] -
- [ман’ц’о́р ] -
- [дызгармо́н’ій’а] -
Максімальная колькасць балаў –6
Заданне 2. Перакладзіце на беларускую мову:
№ |
Рускамоўны варыянт |
пераклад |
|
сафьян |
|
|
инъекция |
|
|
Нью-Йорк |
|
|
щавель |
|
|
пьет |
|
|
мельхиор |
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 3. Вызначце від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях
№ п/п |
словазлучэнне |
від падпарадкавальнай сувязі |
1 |
Напісанае сачыненне |
|
2 |
напісаць сачыненне |
|
3 |
Закончыў пісаць |
|
4 |
Напісаўшы сачыненне |
|
5 |
Пісаць па-майстэрску |
|
6 |
Позна пісаць |
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 4. Падлічыце колькасць гукаў у канчатках наступных слоў. Запішыце ў дужках адпаведную лічбу:
Думаеш ( ), пяю( ), новага( ), сінія( ), хатай( ), вішань( ), спявала ( ), думаў( ), каго( ), каму( ), нам( ), цешацца( ).
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 5. Устаўце прапушчаныя літары:
- про…ьба (с, з),
- бара…ьба (дз, ц),
- ра…даць (с, з),
- чу… (б, п),
- па…тэкст (т, д),
- дзе…ка (ж, ш),
- ва…зал (г, к),
- бара…а (зн, здн),
- …аслівы (сч, шч),
- ап…ка (тэ, це).
Максімальная колькасць балаў – 5
Заданне 6. Запісаць дзеясловы ў форме II асобы адз. і мн. ліку, III асобы мн.ліку.
дзеслоў |
Форма II ас. адз. ліку |
Форма II ас. мн. ліку |
Форма III ас. мн. ліку |
даць |
|||
даваць |
|||
везці |
|||
вазіць |
Максімальная колькасць балаў –6
Заданне 7. Часта мы чуем рускія прыказкі: “ Федот, да не тот”, “Мели, Емеля, твоя неделя”. А якія імёны неабходна ўставіць у сінанімічныя беларускія прыказкі?
- …., ды не ў тых санках.
- Мялі, …., дакуль ветру стане.
Адказ:
1.
2.
Кожны правільны адказ -1 бал.
Заданне 8. Падкрэсліце ў кожным радзе слоў асабовы назоўнік:
- Вазок, вазоўня, вазак, валакуша
- Лістаблошка, ліставёртка, лістоўніца, лістаноша
- Бавоўніца, баваўнароб, баваўнянка, бавоўні.
- Сляпак, сляпень, слупняк, сляпіца.
- Паднос, падносак, падосак, падносчык
- Муштра, мушкет, муштук, мушрык
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 9 . Вызначце вершаваны памер у прыведзеных ніжэй творах
- Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей…
Я.Колас
Вершаваны памер: ___________
- Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы.
Р.Барадулін
Вершаваны памер: ___________
- Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла.
М.Багдановіч.
Вершаваны памер: ___________
Максімальная колькасць балаў – 3
Заданне 10. Падкрэсліце 4 прадметы гардэробу, якія вы не бачыце на малюнку:
Брыль, кашуля, каптур, андарак, гарсэт, світка, хустка, лапці, боты, пояс, чаравікі, штаны, аблавуха.
Максімальная колькасць балаў – 4
УВАГА!!!
Адказы неабходна даслаць не пазней 28.10.2022 на адрас электроннай пошты natalja.kwasowka.ru@mail.ru
Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па тэлефоне +375-29-280-99-15 (Viber, WhatsApp) (Цыбульская Наталля Чаславаўна)
Прозвішча, імя вучня |
|
Школа |
|
Прозвішча, імя настаўніка |
Заданні І тура
завочнай школы “Разумнікі і разумніцы”
па беларускай мове і літаратуры
2022-2023 навучальны год
9-10 клас
Комплексная работа
Заданне |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Усяго: |
Макс.балы |
6 |
5 |
6 |
4 |
6 |
5 |
6 |
6 |
2 |
4 |
50 |
Атрыманыя балы |
Заданне 1. Дапоўніце тэкст неабходнымі лічэбнікамі.
У сучаснай беларускай мове _____ гукаў, якія абазначаюцца на пісьме _____ літарамі: _____ галоснымі літарамі і ____зычнай літарай; _____ галосных літар служаць для перадачы на пісьме _____галосных гукаў.
Максімальная колькасць балаў –6
Заданне 2. Запішыце ў транскрыпцыі, як вымаўляецца прыназоўнік у наступных словазлучэннях
№ |
словазлучэнне |
Вымаўленне прыназоўніка з |
1 |
кошыкі з яблыкамі |
[ ] |
2 |
прыйшоў з поля |
[ ] |
3 |
пасварыўся з жонкай |
[ ] |
4 |
зразумелі з гісторыі |
[ ] |
5 |
прачытаў з часопіса |
[ ] |
Максімальная колькасць балаў – 5
Заданне 3. Запішыце ўтвораныя ад лічэбнікаў прыслоўі з указаным значэннем.
№ |
Прыслоўе |
Значэнне прыслоўя |
1 |
‘колькасцю ў 5 асоб (рознага полу)’ |
|
2 |
‘у 3 разы’ |
|
3 |
‘у колькасці 2 жанчын’ |
|
4 |
‘у колькасці 4 чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын)’ |
|
5 |
‘у 2-ую чаргу’ |
|
6 |
‘у колькасці 7 чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын)’ |
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 4. Падкрэсліце сярод прапанаваных слоў тыя, якія маюць дачыненне да лексемы ‘лес’.
Хмызняк, лагчына, гоні, лог, бор, прасека, яр, пералесак, ралля, мурава, дзёран, гушчар, дуброва, гай, аблога, ржышча, бавоўнішча, бярэзнік, цаліна, баравіна, пожня, поплаў, мурог, выган, выжарына, цясніна, ворыва, выпас, паша, ліпнік
Максімальная колькасць балаў –4
Заданне 5. Суаднясіце, хто што калекцыяніруе.
1 |
філалідыст |
А |
манеты |
2 |
нумізмат |
Б |
упакоўка розных тавараў ці яе частак |
3 |
філатэліст |
В |
гузікі |
4 |
філабутаніст |
Г |
кветкі, кактусы |
5 |
фалерыст |
Д |
паштовыя маркі |
6 |
фітафіліст |
Е |
значкі, сувенірныя і юбілейныя жэтоны |
1 __ ; 2 __ ; 3__ ; 4 __ ; 5 __; 6 __ .
Максімальная колькасць балаў – 6
Заданне 6. Укажыце, якой часцінай мовы з'яўляецца слова, калі вам вядома, што яно:
- Можа быць зваротным, аднак не спрагаецца – ___________
- Можа абазначаць прымету прадмета, прымету іншай прыметы ці прымету дзеяння – ________
- Можа з’яўляцца членам сказа, а не адносіцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы – _________
- Выражае залежнасць назоўнікаў ці займеннікаў ад іншых слоў у словазлучэнні – ________
- Можа выражаць спалучальныя, супастаўляльныя і размеркавальныя адносіны – _________
Максімальная колькасць балаў –5
Заданне 7. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленых слоў.
№ |
сказ |
Часціна мовы |
|
“А від адгэтуль нішто сабе, – сказаў сусед. – Вось толькі непагадзь”. |
|
|
Але сабраных самім кветак я ніколі не пастаўлю сабе на стол. |
|
|
Але пакуль што было светла, добра і шчасліва. |
|
|
Яму было добра, што цяпер у яго распачынаецца самая праца, на якой ён (Алесь) зможа давесці, што нездарма столькі год прасядзеў за кніжкай. |
|
|
Яблыня, што квітнела пад маім акном, сёлета адарыла багатым ураджаем. |
|
|
Я ўпэўнены, што ні адзін рыбак не ўтрымаўся б перад спакусаю пабываць тут яшчэ хоць раз пасля гэтага выпадку. |
Максімальная колькасць балаў –6
Заданне 8. Запішыце дзеясловы ў форме II асобы адз. і мн. ліку, III асобы мн.ліку.
дзеслоў |
Форма II ас. адз. ліку |
Форма II ас. мн. ліку |
Форма III ас. мн. ліку |
весці |
|||
вадзіць |
|||
паслаць (ліст) |
|||
паслаць (ложак) |
Максімальная колькасць балаў -6
Заданне 9 . Прачытайце наступныя выказванні. Назавіце, які герой і ў якім творы гэта гаварыў:
1) Святое ў жыцці толькі святло, цяпло, любоў і зямля…
2) Адно астанецца людзям навекі святою загадкаю – гэта тварэц наш найвышні. Каб не было дано людзям гэтай загадкі, не было б чалавечага жыцця… Прапалі б людзі.
Адказы: 1) герой ______ , твор ________
2) герой ________ твор ________
Максімальная колькасць балаў – 2
Заданне 10 . Пазнайце пісьменніка па пэўных фактах.
№ |
Факты, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніка |
пісьменнік |
1 |
Яго партрэт упрыгожваў галоўную інтэрнэт-старонку Google ў 2012 годзе. |
|
2 |
Рашэннем ЮНЕСКА яго імя занесена ў спіс самых выдатных дзеячаў сусветнай культуры. Помнік яму ўстаноўлены ў двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. |
|
3. |
Пра яго Уладзімір Караткевіч пісаў: “Бо як ёсць у народа такія – не загіне давеку народ”. Ён меў вышэйшую юрыдычную адукацыю. |
|
4. |
На Кіраваградчыне ёсць брацкая магіла, у якой ён значыўся пахаваным. А ён быў толькі паранены. |
|
Максімальная колькасць балаў – 4
УВАГА!!!
Адказы неабходна даслаць не пазней 28.10.2022 на адрас электроннай пошты natalja.kwasowka.ru@mail.ru
Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па тэлефоне +375-29-280-99-15 (Viber, WhatsApp) (Цыбульская Наталля Чаславаўна)