Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародная летняя школа беларусістыкі

Дата: 20 июля 2020 в 09:30
132 просмотра

Изображение

З 17 па 28 жніўня 2020 года Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы ў анлайн-рэжыме ладзіць Міжнародную летнюю школу беларусістыкі.

Адукацыйны праект разлічаны на спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай.

Праграма Школы ўключае чатыры кампаненты: мова, літаратура, гісторыя, культура, мае міждысцыплінарны характар і складаецца з інтэнсіўных моўных курсаў беларускай мовы для пачатковага, сярэдняга і высокага ўзроўняў; лекцый па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі; індывідуальных кансультацый з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі.

У гэтым годзе праграма Школы прадугледжвае:

  • мэтанакіраваную адукацыйную праграму для кожнай групы навучэнцаў (прадстаўнікоў дыпламатычных місій у краінах свету і членаў іх сямей; беларусаў замежжа; замежных студэнтаў, магістантаў, аспірантаў і іншых асоб, зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай; выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай (другой); дзяцей);
  • узроўневую моўную падрыхтоўку (праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не сутыкаліся з беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы);
  • лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў па пытаннях і праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі;
  • разнастайную культурную праграму: анлайн-наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва.

Сёлета ў межах Школы плануецца арганізацыя Дзіцячай летняй школы беларусістыкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці (7–14 гадоў) беларусаў замежжа, дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь за мяжой і ўсе зацікаўленыя беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Адукацыйная праграма для дзяцей распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульневых тэхналогій.

Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 15 жніўня 2020 года.

Больш падрабязна з ўмовамі правядзення Міжнароднай летняй школы беларусістыкі можна пазнаёміцца тут.


Паводле матэрыялаў сайта НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.