-
- Миссия, краткая историческая справка
- Положение об организации внутриобъектового режима
- Материально-техническая база
- Информатизация
- Сотрудничество
- Достижения
- Информационно-библиотечный центр
- Медиатека
- Ученический коллектив (наполняемость)
- Здоровый образ жизни
- Территория учреждения образования
- Задачи учреждения образования на 2022/2023 учебный год
- Факультативные занятия
-
- Деятельность первичной организации
- Социальное партнёрство- правильное решение
- Жизнь замечательных людей: ветераны педагогического труда всегда рядом
- Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
- ОТКРЫТОЕ ПИСЬМО профессиональных союзов и трудящихся Республики Беларусь
- ВЫТОКИ в Минске
- Производственный травматизм
- Президенту Беларуси Александру Лукашенко представили новый проект Конституции Беларуси.
- У многодетных матерей новые пенсионные гарантии
- ДЕКРЕТ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
- Михаил Орда о ситуации на границе
- Предложения, поступившие в ходе всенародного обсуждения проекта изменений в Конституцию Беларуси
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов
- Правила безопасного поведения на водоёмах
- Дом без насилия
- Правила безопасного поведения на воде и водоёмах
- Соблюдайте правила безопасности
- Безопасность в сети Интернет
- Электробезопасность
-
- Каб мова родная гучала
- Беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту
- Калыханкі, вершы, забаўлянкі
- Памятнікі прыроды Беларусі
- Беларускі нацыянальны касцюм
- Кансультацыі для бацькоў
- Вядомыя людзi Беларусi
- Таямнiцы беларускага арнаменту
- Папулярызацыя выкарыстання беларускай мовы у дзіцячым садку
-
- Волонтёрские отряды «На крылах дабра і міласэрнасці”
- Деловой стиль одежды 2022/2023г
- Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь
- Нормативное правовое обеспечение
- Мероприятия к Дню прав человека
- Школьное самоуправление
- ЗОЖ
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Акция «Миссия жить!»
- Выпускники достигшие результатов в своей деятельности
-
- Профилактика экстремистского поведения
- Семья без насилия
- Электронный учебник
- Список школьных принадлежностей для учащихся
- Правила внутреннего распорядка для учащихся
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Простые правила безопасности для школьников
- Видеофильмы о войне для просмотра
- Безопасность и интернет
- Типовые формы дневников учащихся для учреждений образования
- РАСПИСАНИЕ УЧЕБНЫХ ЗАНЯТИЙ
- Деловой стиль одежды
- Советы психолога
-
- Страничка дефектолога
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- Группа продлённого дня
- Социально - трудовые льготы, предоставляемых семьям, воспитывающих детей - инвалидов
- Памятка для родителей к летним каникулам
- Список школьных принадлежностей для учащихся на 2022/2023 учебный год
- Памятка «Ответственность родителей за воспитание и содержание детей»
- Оздоровление
- Рекомендации родителям в период подготовки учащихся к экзаменам
- Гендерное воспитание
- Питание школьников
- В помощь родителям и педагогам
- Информационный вестник и памятки для детей
- Приём в 1 класс
- Питание дошкольников
- «Декада кибербезопасности «КиберДети»
- Перечень основных товаров (минимальный набор), рекомендуемых для приобретения родителями (законными представителями) с целью посещения учащимися учреждения общего среднего образования
- Родительский университет
-
- График работы администрации
- График приема граждан администрацией
- Банковские реквизиты
- Электронные обращения
- Режим работы школы
- Номера "горячих" линий и телефонов доверия
- Административные процедуры
- Часто задаваемые вопросы
- Структура учреждения образования
- График дежурства администрации
- График работы администрации управления образования Гродненского райисполкома
- Нормативные документы «ОДНО ОКНО»
- Вышестоящие организации
Да 105-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля
4 жніўня 2022 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Антонавіча) Брыля (1917–2006), народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, публіцыста, перакладчыка.
4 жніўня 2022 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Антонавіча) Брыля (1917–2006), народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, публіцыста, перакладчыка.
Бацька Антон Данілавіч Брыль паходзіў з вёскі Загор’е (Загора) на Навагрудчыне, але ў 1914 годзе апынуўся ў Адэсе, дзе працаваў чыгуначнікам. Там жа ў Адэсе нарадзіўся і Янка. У 1922 годзе сям’я вярнулася ў Загору.
У 1931 годзе Янка Брыль скончыў польскую сямігадовую школу ў мястэчку Турэц, потым паступіў у Навагрудскую гімназію, але матэрыяльныя абставіны не дазволілі яму працягнуць вучобу.
Вельмі рана ў юнака абудзілася жаданне выказаць свае думкі і пачуцці ў вершах, апавяданнях. У выніку ў 1938 годзе на старонках папулярнага ў свой час заходнебеларускага часопіса «Шлях моладзі» з’явіліся першыя літаратурныя спробы – вершы «Апошнія крыгі», «Ажываюць лес і поле…», «Запрог у саху Рыгор сівулю…», «Спатканне». Акрамя таго, Янка Брыль меў яшчэ і арганізатарскі талент, займаўся культурнай і асветніцкай працай. У роднай вёсцы ён стварыў драматычны гурток, ставіў спектаклі і перакладаў на беларускую мову для тэатральнага рэпертуару творы рускіх і польскіх аўтараў.
У 1939 годзе Я. Брыль быў прызваны ў польскую армію. У якасці кулямётчыка марской пяхоты ён удзельнічаў у баях з нямецкімі захопнікамі, пад Гдыняй трапіў у палон. У лагеры палонных прымусова працаваў рознарабочым, выношваючы думку аб уцёку. Але і ў такіх абставінах творчая работа не спынялася пісьменнікам.
У верасні 1941 года Янка Брыль разам з сябрамі ўцёк з палону дахаты, а ў 1942 годзе стаў сувязным партызанскай групы Ц. Дуднікава, перадаваў звесткі аб дыслакацыі і перамяшчэнні нямецкіх войскаў у Мірскім раёне разведцы партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец». У 1944 годзе, калі сям’я Брылёў пайшла ў партызаны, Янка стаў разведчыкам брыгады «Камсамолец», удзельнічаў у баях. Акрамя таго, быў рэдактарам партызанскай газеты «Сцяг свабоды», наладзіў выданне сатырычнага лістка «Партызанскае жыгала», дзе друкаваў свае вершы, нарысы і фельетоны пад псеўданімамі Я. Пчала, І. Асцюг, Я. Б-ль.
Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе Янка Брыль пераехаў у Мінск, працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», узначальваў аддзел прозы ў сатырычным часопісе «Вожык», быў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя». З мая 1945 года Янка Брыль – член Саюза пісьменнікаў СССР, з 1966 па 1971 гады – сакратар праўлення СП БССР. Двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Першы зборнік твораў Я. Брыля «Апавяданні» быў надрукаваны ў 1946 годзе. Услед за ім убачылі свет «Нёманскія казакі» (1947), «Вераснёвая рунь» (1949), «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951) і аповесць «У Забалоцці днее» (1951), за якую ў 1952 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР.
На працягу 1950-х гадоў пісьменнік плённа працаваў у жанры аповесці («Сірочы хлеб», «У сям’і», «На Быстранцы»).
За кнігу апавяданняў, замалёвак, нарысаў «Працяг размовы» ў 1963 годзе Я. Брылю была прысуджана Літаратурная прэмія імя Я. Коласа, а ў 1982 годзе за аповесць «Золак, убачаны здалёк» – Дзяржаўная прэмія Беларусі. У рамане «Птушкі і гнёзды» (1964), які ўвабраў у сябе матэрыялы неапублікаваных аповесцей, Я. Брыль адзін з першых паказаў вайну як супярэчлівую з’яву, увёў у беларускую ваенную прозу тэму духоўных каштоўнасцей і праблему выбару арыенціраў.
Я. Брыль з’яўляецца адным з аўтараў кнігі «Я з вогненнай вёскі» (1975), напісанай сумесна з А. Адамовічам і У. Калеснікам, у якой сабраны ўспаміны людзей, ацалелых падчас карных аперацый фашыстаў, у выніку якіх былі спалены многія беларускія вёскі разам з іх жыхарамі.
Сам пісьменнік лічыў сябе перш за ўсё апавядальнікам-малафармістам. Яго лірычныя мініяцюры, нататкі, абразкі атрымалі шырокае прызнанне чытачоў (зборнікі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Сёння і памяць» (1985), «Вячэрняе» (1994), «Пішу як жыву» (1994), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001) і інш.).
Іван Антонавіч Брыль вядомы як перакладчык твораў Л. Талстога, А. Чэхава, І. Крылова, П. Бажова, Г. Траяпольскага, А. Даўжэнкі, М. Канапніцкай, Я. Івашкевіча, Э. Ажэшкі, Б. Пруса і іншых. Творы пісьменніка перакладзены на шматлікія мовы народаў свету.
У 1981 годзе Я. Брылю было нададзена званне «Народны пісьменнік Беларусі», з 1994 года ён – Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Дружбы народаў», «Знакам Пашаны», медалямі.
Жыццё Янкі Брыля скончылася 25 ліпеня 2006 года. Адна з вуліц Мінска носіць яго імя. Рукапісы пісьменніка захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
НІА
Телефон: 8-0-152-32-17-81
Email: odelsk.upk@grodno-region.by