Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

14 красавіка для вучняў 1-4 класаў праводзілася гульнёва-абрадавая праграмма "Гуканне вясны"

Дата: 15 апреля 2021 в 15:20, Обновлено 15 апреля 2021 в 16:28
139 просмотров

Пачынаючы з 1 сакавіка, людзі пачыналі гукаць, клікаць вясну.
У сакавіку селянін пільна прыглядаўся да з’яў прыроды, імкнуўся вызначыць, ці спрыяльныя будуць умовы для веснавых работ, якім будзе лета. Ад гэтага залежаў дабрабыт, урэшце, усё жыццё чалавека. Адсюль і мноства прыкмет, якія прыпадалі на гэты месяц і яго асобныя дні. Сачылі, ці нап’ецца 1 сакавіка певень вады з-пад страхі, слухалі, як у гэты час спяваюць сініцы, ці закрычыць каля вёскі жаўна, калі і дзе закукуе зязюля...
Гукаць вясну выходзілі на высокае месца, палілі агонь, спявалі загукальныя песні. На пагорак выбіраліся не выпадкова: ён хутчэй вызваляўся ад снегу, адтуль было далёка відаць, песні-гуканні, якія спяваліся там, чулі ўсе.
Вельмі цікава прайшла і наша праграма. Дзеці гулялі у гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні пра вясну, частаваліся печывам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.