-
- Миссия, краткая историческая справка
- Положение об организации внутриобъектового режима
- Материально-техническая база
- Информатизация
- Сотрудничество
- Достижения
- Информационно-библиотечный центр
- Медиатека
- Ученический коллектив (наполняемость)
- Здоровый образ жизни
- Территория учреждения образования
- Задачи учреждения образования на 2022/2023 учебный год
- Факультативные занятия
-
- Деятельность первичной организации
- Социальное партнёрство- правильное решение
- Жизнь замечательных людей: ветераны педагогического труда всегда рядом
- Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
- ОТКРЫТОЕ ПИСЬМО профессиональных союзов и трудящихся Республики Беларусь
- ВЫТОКИ в Минске
- Производственный травматизм
- Президенту Беларуси Александру Лукашенко представили новый проект Конституции Беларуси.
- У многодетных матерей новые пенсионные гарантии
- ДЕКРЕТ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
- Михаил Орда о ситуации на границе
- Предложения, поступившие в ходе всенародного обсуждения проекта изменений в Конституцию Беларуси
-
- Профилактика терроризма и экстремизма
- Правила дорожного движения
- Профилактика преступлений в сфере информационных технологий
- Уголок ОСВОДа
- Энергосбережение и правила безопасной эксплуатации электроприборов
- Правила безопасного поведения на водоёмах
- Дом без насилия
- Правила безопасного поведения на воде и водоёмах
- Соблюдайте правила безопасности
- Безопасность в сети Интернет
- Электробезопасность
-
- Каб мова родная гучала
- Беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту
- Калыханкі, вершы, забаўлянкі
- Памятнікі прыроды Беларусі
- Беларускі нацыянальны касцюм
- Кансультацыі для бацькоў
- Вядомыя людзi Беларусi
- Таямнiцы беларускага арнаменту
- Папулярызацыя выкарыстання беларускай мовы у дзіцячым садку
-
- Волонтёрские отряды «На крылах дабра і міласэрнасці”
- Деловой стиль одежды 2022/2023г
- Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь
- Нормативное правовое обеспечение
- Мероприятия к Дню прав человека
- Школьное самоуправление
- ЗОЖ
- Методическое объединение по воспитательной и идеологической работе
- Акция «Миссия жить!»
- Выпускники достигшие результатов в своей деятельности
-
- Профилактика экстремистского поведения
- Семья без насилия
- Электронный учебник
- Список школьных принадлежностей для учащихся
- Правила внутреннего распорядка для учащихся
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Простые правила безопасности для школьников
- Видеофильмы о войне для просмотра
- Безопасность и интернет
- Типовые формы дневников учащихся для учреждений образования
- РАСПИСАНИЕ УЧЕБНЫХ ЗАНЯТИЙ
- Деловой стиль одежды
- Советы психолога
-
- Страничка дефектолога
- Родительский комитет
- Родительское собрание
- Группа продлённого дня
- Социально - трудовые льготы, предоставляемых семьям, воспитывающих детей - инвалидов
- Памятка для родителей к летним каникулам
- Список школьных принадлежностей для учащихся на 2022/2023 учебный год
- Памятка «Ответственность родителей за воспитание и содержание детей»
- Оздоровление
- Рекомендации родителям в период подготовки учащихся к экзаменам
- Гендерное воспитание
- Питание школьников
- В помощь родителям и педагогам
- Информационный вестник и памятки для детей
- Приём в 1 класс
- Питание дошкольников
- «Декада кибербезопасности «КиберДети»
- Перечень основных товаров (минимальный набор), рекомендуемых для приобретения родителями (законными представителями) с целью посещения учащимися учреждения общего среднего образования
- Родительский университет
-
- График работы администрации
- График приема граждан администрацией
- Банковские реквизиты
- Электронные обращения
- Режим работы школы
- Номера "горячих" линий и телефонов доверия
- Административные процедуры
- Часто задаваемые вопросы
- Структура учреждения образования
- График дежурства администрации
- График работы администрации управления образования Гродненского райисполкома
- Нормативные документы «ОДНО ОКНО»
- Вышестоящие организации
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт святкуе сваё стагоддзе
Вядучай установе вышэйшай адукацыі нашай краіны – Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту – спаўняецца 100 гадоў.
Афіцыйнай датай пачатку дзейнасці БДУ лічыцца 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся Акт адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лекцыйныя заняткі пачаліся на наступны дзень. Студэнты мелі магчымасць навучацца на трох факультэтах: медыцынскім, грамадскіх навук і рабочым. Першым рэктарам з’яўляўся вядомы гісторык Уладзімір Іванавіч Пічэта.
Зараз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта 26 факультэтаў, навучальных інстытутаў і адукацыйных устаноў, чатыры навукова-даследчыя інстытуты, 191 кафедра, 46 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, 41 навукова-даследчая лабараторыя, два навуковыя цэнтры, адзін стартап-цэнтр, 6 унітарных прадпрыемстваў, тры вучэбна-вопытныя станцыі, чатыры музеі, адзін навукова-тэхналагічны парк.
У БДУ навучаецца каля 30 000 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў і працуе больш за 3 500 выкладчыкаў, з якіх больш за 210 дактароў навук і прафесараў, 1 000 кандыдатаў навук, а таксама 11 членаў-карэспандэнтаў, 8 акадэмікаў НАН Беларусі.
За стагоддзе сваёй дзейнасці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падрыхтаваў больш за 185 000 спецыялістаў, 4 700 кандыдатаў навук, 700 дактароў навук, больш за 15 000 замежных спецыялістаў, магістрантаў, аспірантаў. У ліку выпускнікоў – вядомыя вучоныя, акадэмікі, прафесары, лаўрэаты дзяржпрэмій, менеджары вышэйшага звяна буйных кампаній. Са сцен праслаўленай навучальнай установы выйшлі народныя паэты, заслужаныя дзеячы, прызёры Алімпійскіх гульняў.
Згодна з сусветнымі рэйтынгамі, БДУ ўваходзіць у 1 % найлепшых універсітэтаў свету, а таксама прадстаўлены ў 10 глабальных і 7 прадметных рэйтынгах, з якіх галоўны – «вялікая тройка» рэйтынгаў. У QS БДУ займае 295-е месца, U.S.News – 367-е, у прадметным Шанхайскім рэйтынгу БДУ з’яўляецца адзінай беларускай ВНУ, якая размяшчаецца ў дыяпазоне 201–300. Электронная бібліятэка БДУ ўваходзіць у тройку найлепшых універсітэцкіх рэпазіторыяў у свеце.
Асаблівае месца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае ў сістэме навуковых арганізацый нашай краіны. Найбольш важнымі напрамкамі навуковых даследаванняў з'яўляюцца фармацэўтыка, хімія, біялогія, радыёэлектроніка, ветэрынарыя, вялікая ўвага надаецца развіццю касмічных даследаванняў. Дарэчы, БДУ стаў першай і пакуль адзінай установай вышэйшай адукацыі, дзе студэнты і супрацоўнікі факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій стварылі ўніверсітэцкі нанаспадарожнік BSUSat-1. Ён паспяхова запушчаны 29 кастрычніка 2018 года. Цяпер у БДУ створаны BSUSat-2. Яго запуск запланаваны на 2022 год.
3 25 кастрычніка 2021 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць юбілейны тыдзень. На ўсіх факультэтах установы ладзяцца пашыраныя пасяджэнні саветаў. У мерапрыемствах удзельнічаюць кіраўніцтва, загадчыкі кафедр, ветэраны працы і супрацоўнікі падраздзяленняў. З нагоды юбілею супрацоўнікі факультэтаў атрымаюць узнагароды БДУ, профільных міністэрстваў і ведамстваў: граматы, ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы ўніверсітэта і рэктара, а таксама нагрудныя знакі «100 гадоў БДУ».
Стагоддзе БДУ ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА, што надае мерапрыемству міжнародны статус, пацвярджае значны ўклад універсітэта ў развіццё сусветнай адукацыі і навукі.
НІА
(выкарыстаны матэрыялы сайта http://www.bsu.by)
Телефон: 8-0-152-32-17-81
Email: odelsk.upk@grodno-region.by